Царкоўнае Слова, № 16 (254) 2007

Царкоўнае Слова

Беларуская праваслаўная газета

№ 16 (254) 2007

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007-04-20

Рэдактар: Харытонаў А.

Выдавец: Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы

Copyright © 2007 by Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Крыніца: http://sppsobor.by/

С вятыя Антоній, Іаан і Яўстафій праславіліся ў Вільні пры вялікім князі Альгердзе (12961377). Вільня ў тыя часы была сталіцай Вялікага княства Літоўскага, якое аб'яднала землі сучаснай Беларусі і Літвы. Святло веры Хрыстовай прасвяціла нашых продкаў ужо ў Х стагоддзі, але язычніцтва яшчэ ўсяляк імкнулася захаваць свае пазіцыі. Князь Альгерд быў цярпімым да хрысціянаў, але адначасова ўлічваў, што язычнікі ў Вільні яшчэ дастаткова моцныя і ад іх у значнай ступені залежыць трываласць яго вялікакняжага прастолу. Да Святога Хрышчэння браты Антоній, Іаан і Яўстафій насілі імёны Кумец, Круглец і Няжыла і адносіліся да ліку знатных людзей горада, служылі пры двары князя. Як і частка тагачаснага віленскага насельніцтва, былі язычнікамі-вогнепаклоннікамі. Калі Кумец і Няжыла пачулі ад святара Нестара (духаўніка віцебскай княгіні Марыі, жонкі Альгерда) слова пра Хрыста, адчулі сэрцам і зразумелі сапраўдную ісціну і ўсёй душой запаліліся любоўю да новай веры. Яны не хавалі сваіх перакананняў і адкрыта вызнавалі Хрыста.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Царкоўнае Слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле