Царкоўнае Слова, № 09 (247) 2007

Царкоўнае Слова

Беларуская праваслаўная газета

№ 09 (247) 2007

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007-03-02

Рэдактар: Харытонаў А.

Выдавец: Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы

Copyright © 2007 by Мінская Епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Крыніца: http://sppsobor.by/

Ужо ў ранняй маладосці князь К.К. Астрожскі вылучаўся з асяроддзя мясцовых магнатаў. У 27 гадоў ён быў старастам Уладзімірскім, у 32 — ваяводам Кіеўскім. З узростам князь стаў свядомым і глыбока перакананым прыхільнікам Праваслаўя. Ад сваіх продкаў ён пераняў права і абавязак апекі над Праваслаўнай Царквой і яе паствай. Гэтае права афіцыйна пры-знавалася як вышэйшай царкоўнай, так і свецкай уладамі. Гэта быў час надзвычайнага напружання ў міжканфесійных адносінах, пэўнымі сіламі вялася падрыхтоўка царкоўнай уніі з Рымам. К.К. Астрожскі ўсю сілу свайго духу накіраваў на абарону правоў і годнасці праваслаўных. Ён звяртаўся да караля, вёў перапіску з епіскапамі, звяртаўся з пасланнямі да ўсіх праваслаўных жыхароў Вялікага княства Літоўскага. Калі ж справа дайшла да склікання Брэсцкага уніяцкага сабора, князь Канстанцін быў адным з ініцыятараў склікання ў супрацьвагу уніятам праваслаўнага сабора ў Брэсце. Праваслаўны сабор прыняў пастановы, у якіх асудзіў некананічны акт прыняцця уніі і заявіў аб непадпарадкаванні уніяцкай іерархіі.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Царкоўнае Слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле