Кудласевіч Анатоль, Пераход

Пераход

Амаль фантастычная аповесць

Кудласевіч Анатоль

Kategoria: Literatura piękna

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Informacje uzupełniające: Крыніца: http://www.gants-region.info

Калі Антон Пракопавіч атрымліваў ганарар за чарговую кніжку і ставіў насупраць свайго прозвішча подпіс, то ледзь не плакаў ад крыўды. «І гэта ўсё? - выціснуў збялелымі і дрыготкімі вуснамі. «Усё!» - адказала бухгалтарка. Ён сарамліва схаваў грошы ў партфель і пачырванеў. З выдавецтва выйшаў пануры: высокая постаць, здаецца, яшчэ больш сагнулася ад цяжкіх думак, што не давалі спакою апошнія гады. Ён ішоў, пастукваючы кульбакай па асфальце, сярод шумнага і мітуслівага людскога натоўпу. «Чаго толькі Ніцэвіч з Круцінскім там сядзяць? Аніякіх зрухаў, - скрушна думалася яму, - няўжо і яны нічога не могуць зрабіць?.. Загіне літаратура, калі не зменяцца адносіны да роднай мовы, да пісьменнікаў, да нацыянальнай годнасці!»

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле