Новы час, 46 (276) 2011

Новы час

46 (276) 2011

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2011-12-09

Рэдактар: Кароль Аляксей

Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў

Copyright © 2011 by Новы час

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Літва катэгарычна супраць будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Па словах прадстаўніка Літоўскага зялёнага руху, Беларусь не завяршыла працу па інфармаванню суседзяў аб будаўніцтве АЭС, што мусіць быць зроблена згодна з Орхускай канвенцыяй. Тым часам дамоўленасці аб выдзяленні Беларусі грошай на будаўніцтва АЭС ужо дасягнутыя. На будаўніцтва станцыі Расія выдзяляе Беларусі звязаны дзяржаўны крэдыт на суму да 10 мільярдаў долараў. Згодна з умовамі крэдытавання, Расія аплаціць 90 працэнтаў кошту будучай АЭС, астатнія 10 працэнтаў будуць прафінансаваныя беларускім бокам. Крэдыт будзе выкарыстоўвацца на працягу 10 гадоў — тэрмін будаўніцтва АЭС — пасля чаго будзе пагашацца на працягу 15 гадоў. Першапачаткова кошт будаўніцтва станцыі ацэньваўся ў 3,5 мільярда долараў, потым называлася лічба ў 4 мільярда еўра, і нават да 12 мільярда долараў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Новы час

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле