Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2011-09-25
Рэдактар: Жук Натальля
Выдавец: Беларускае Радыё Рацыя
Выдавецкая сэрыя: Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
Катэгорыя: Радыёперадачы
Copyright © 2011 by Беларускае Радыё Рацыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Эдуард Акулін — імя добра вядомае ў сучаснай беларускай літаратуры. Ён — папулярны паэт, перакладчык, бард, аўтар шматлікіх публікацый у рэспубліканскім друку, удзельнік многіх песенных і паэтычных фестываляў. Нарадзіўся Эдуард Акулін у 1963 годзе ў вёсцы Вялікія Нямкі, што на Веткаўшчыне. Захапленне паэзіяй прыйшло ў школьныя гады. У шостым класе ён напісаў свой першы верш. А літаратурным дэбютам Э. Акуліна трэба лічыць публікацыю 1979 года ў часопісе „Бярозка”, дзе быў надрукаваны ягоны верш „Бесядзь”.