Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 1999
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1999 by Станіслаў Суднік
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3396]
Кніга "Мой Грунвальд" пісалася доўга. У яе ўвайшлі вершы розных гадоў, але ў асноўным гэта вершы Казахстанскага перыяду і вершы апошняга часу. Пад кожным вершам стаіць дата напісання. Гэта зроблена не для нейкай важкасці ці яшчэ чаго. Вершы пісаліся ў эпоху рэзкіх пераменаў у грамадстве. Разам мянялася і свядомасць народа і свядомасць кожнага чалавека, мяняўся ўзровеь ведаў пра Беларусь. Пэўныя падзеі выклікалі пэўныя асацыяцыі, і ўзнікалі вершы. Пазіцыі многіх вершаў можна сёння аспрэчыць, але тады, пад час тых падзей яны здаваліся бездакорнымі. Усе мы жывыя людзі і ўсе мы маем права на нейкую памылку. Ідэі, закладзеныя ў вершы, на нечую думку будуць не ўспрымальнымі, а на нечую - абсалютна беззаганнымі. І ў гэтым няма нічога страшнага. Жыццё дыктавала гэтыя вершы. Нажаль, вершы не маглі дыктаваць жыцця, а мусілі толькі адлюстроўваць.
Беларускія аўтары: Суднік Станіслаў
Каталёг: Kamunikat.org | BTH