Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2008
Памеры: 92 с. , 17 см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2008 by Станіслаў Суднік
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
У кнізе паэта і краязнаўца Станіслава Судніка сабраныя вершаваныя эцюды на тэмы лідскай гісторыі, напісаныя ім за апошнія 10 гадоў для часопіса "Лідскі летапісец". Біблейскія скрыжалі - гэта каменныя табліцы, на якіх запісаны дзесяць запаведзяў, што Бог прадыктаваў Майсею. У пераносным сэнс е скрыжалі - гэта тое, што трэба памятаць. "Лідскія скрыжалі" - зборнік гістарычных эцюдаў напісаных за апошнія дзесяць гадоў у асноўным для часопіса "Лідскі летапісец". У адрозненне ад скрыжаляў біблейскіх ніхто не прэтэндуе на тое, каб гэтыя эцюды ведалі і памяталі ўс е людзі Зямлі, ніхто не прэтэндуе, каб іх ведалі і памяталі ўсе жыхары Беларусі, яны напісаны з надзеяй, што іх прачытаюць і хоць часткова запомняць жыхары невялікага куточка Зямлі пад назвай Лідскі край або Лідчына. (Ад аўтара, фрагмент)
Беларускія аўтары: Суднік Станіслаў
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор