Каталіцкі Веснік, № 8

Каталіцкі Веснік

Газета Віцебскай дыяцэзіі

№ 8

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2011-11

Рэдактар: Місевіч Віктар

Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Copyright © 2011 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

25 кастрычніка адбылася значная падзея для ўсяго Касцёла ў Беларусі. У гэты дзень у Ерусаліме была асвечана табліца з малітвай “Ойча наш” на беларускай мове. Мерапрыемства прайшло ў касцёле Pater Noster, куды прыбылі паломнікі з Беларусі. Храм Pater Noster вядзе сваю гісторыю ад IV стагоддзя, калі спыніўся пераслед хрысціянаў у Рымскай імперыі. Цягам гісторыі касцёл зведаў на сабе разбурэнні і аднаўленні. У 614 годзе быў зруйнаваны персамі, пазней адбудаваны рыцарамікрыжакамі і зноў панішчаны ў 1187 г. падчас крыжацкамусульманскіх войнаў. Год 1345 стаў для святыні наканаваннем. Яна была канчаткова зруйнаваная. Аж пакуль у 1872 г., дзякуючы фундатарству французскай прынцэсы Аўрэліі дэ Босі, не была адбудаваная разам з кляштарам сясцёр кармелітак.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Каталіцкі Веснік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле