Крывінка, 15 (99) 2011

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

15 (99) 2011

Дата выхаду: 2011-11

Рэдактар: Станкевіч Сяргей

Copyright © 2008-2011 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Напачатку лістапада сябры папрасілі мяне завезці іх у раённую бальніцу, каб праведаць хворага. Справа была ў выходны, і я разлічваў тут асабліва не затрымацца. Але тыя дзве гадзіны, што я правеў у бальніцы, чакаючы сваіх знаёмцаў, падаліся мне вартымі цэлага артыкулу ў газеце. За гэты час прыёмны пакой бальніцы прыняў блізу дзесятка пацярпелых з колата-рэзанымі ранамі, разбітымі галовамі і т.п. Мне нават падалося, што Бешанковічы аказаліся ў нейкай прыфрантавой паласе. Туды-сюды няспынна курсіравалі міліцыянцкія аўтамабілі, які падвозілі на медагляд бітых і п’яных. У мяне склалася ўражанне, што зас...аныя алкаголікі складаюць асноўны кантынгент, з якім змагаецца наша міліцыя. Гэтымі “пакутнікамі” быў пастаянна перапоўнены калідор. Медыцынскія работнікі, замест таго, каб займацца сваёй справай і лекаваць людзей, мусілі вазіцца з імі. Я пацікавіўся ў міліцыянта аб далейшым лёсе такіх пакутнікаў. Аказваецца, пасля медагляду і дакументальнага пацверджання ступені п’янства, “пацярпелых” ад гарэлкі адвозяць дахаты(калі яны паводзяць сябе прыстойна).

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле