Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2011-12-02
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК Народная Воля
Copyright © 2011 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Два з паловай месяцы спатрэбілася Вярхоўнаму суду Беларусі, каб паставіць коску ў гэтай фразе і кропку ў жыццях двух маладых людзей. Судовы працэс над Дзмітрыем Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым, якім інкрымінавалі здзяйсненне шэрагу цяжкіх злачынстваў, у тым ліку выбуху на Дзень Незалежнасці ў Мінску ў 2008-м і тэракта ў сталічным метро 11 красавіка бягучага года, пачаўся 15 верасня. І вось вердыкт агалошаны. Згодна з прыгаворам суда, віна Канавалава і Кавалёва даказана. Для абодвух хлопцаў вырак аднолькавы. Расстрэл... У дзень вынясення прысуду актавая зала Дома правасуддзя была перапоўнена — сваякі загінуўшых, пацярпелыя, сведкі, праваабаронцы... Дзяжурылі ў зале і медыкі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля