Тут і цяпер, 01-12-2011

Тут і цяпер

01-12-2011

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2011-12-01

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2011 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Прыходзіць у крамы, як у музеі. На пасяджэнні Савета Міністраў 8 лістапада Міхаіл Мясніковіч паспрабаваў даказаць памочніку прэзідэнта Сяргею Ткачову, што эмісійнае фінансаванне дзяржпраграм наносіць наймацнейшы ўдар па эканоміцы краіны. Крыху раней віцэ-прэм'ер Сяргей Румас прызнаў "перабор з аказаннем дзяржпадтрымкі" і раскрытыкаваў ранейшы шлях пампавання грошай у будаўніцтва, з-за якога "ўся краіна за жыллё заплаціла дэвальвацыяй", а інфляцыю ў Беларусі назваў ні больш ні менш як ганьбай для ўрада. Зваротная рэакцыя з раскрытыкаванага боку не прымусіла сябе чакаць. Ужо ў сераду на нарадзе па пытаннях распараджэння дзяржмаёмасцю Аляксандр Лукашэнка выказаў незадаволенасць рашэннямі ўрада, які, па меркаванні кіраўніка дзяржавы, "значна саступае ранейшаму", і прадрок, што без павышэння заробкаў (чытай — працягу эмісіі) большая частка насельніцтва будзе прыходзіць у крамы, як у музеі — "паглядзець на рынкавую эканоміку Мясніковіча—Румаса".

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле