Наша слова, 42 (1037) 2011

Наша слова

42 (1037) 2011

Месца выхаду: Ліда

Дата выхаду: 2011-10-19

Рэдактар: Суднік Станіслаў

Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы ім’я Францішка Скарыны

Copyright © 2011 by Наша слова

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Запросіны да супрацы. Шаноўнае спадарства, прапаную стварыць на базе ТБМ дзве ўзаемазвязаныя структуры бацькоўскі клуб і школу ранняга беларускамоўнага развіцця “ Маўляняты". Раней створаны бацькоўскі камітэт, на маю думку, цалкам у стане курыраваць названы праект, уносіць новыя ідэі, прапановы, заўвагі і такім чынам ажыццяўляць свае функцыі. Так, адным з кірункаў дзейнасці бацькоўскага камітэту магла б стаць інфармацыйная падтрымка клуба і школы "Маўляняты", пашырэнне кола зацікаўленых асоб і ўмацаванне кантактаў паміж імі. Таксама падчас кожнага сходу бацькоўскага камітэту варта было б прымаць пэўную рэзалюцыю, дзеля чаго варта мець загадзя вызначаны "парадак дня", штораз абіраць старшыню і сакратара, які б вёў пратакол паседжання. Так будзе назапашвацца архіў, дзейнасць камітэту набудзе большую арганізаванасць, а з цягам часу можна будзе прасачыць дынаміку развіцця вышэй названых структур.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Наша слова

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле