Месца выхаду: Ліда
Дата выхаду: 2011-05-11
Рэдактар: Суднік Станіслаў
Выдавец: Таварыства Беларускай Мовы ім’я Францішка Скарыны
Copyright © 2011 by Наша слова
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
80 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Гаўрусёва. Гаўрусёў Сцяпан Захаравіч (10.5.1931, в. Новааляксандраўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл. — 12.3.1988), бел. паэт, крытык, перакладчык. Скончыў Магілёўскую педвучэльню (1951). Працаваў у прэсе. Друкаваўся з 1947. Аўтар зб-каў паэзіі «Паходныя кастры» (1955), «На грэбнях хваль» (1959), «Шчодрасць» (1962), «Ураган» (1966), «Кляновыя лісты» (1971), «Клопат» (1976), «Водсветы» (1978), «Крона» (1981), «Пладаноснасць» (1986, Літ. прэмія імя А. Куляшова 1987). Скразны матыў, які прагучаў у паэзіі Г. ўзбуйнена і драматычна, як біяграфія цэлага пакалення, — памяць аб вайне («Я вырас пад гарматнымі стваламі»). Трывога за мір на свеце, адказнасць за ўсё жывое на зямлі ў паэме «Профіль веку» (1967), вершах.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Наша слова