Месца выхаду: Дуброва, Парыцкі павет
Дата выхаду: 2009-02
Copyright © 2008 by Дуброўскі настрой
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Даў слова? Стрымай! Неяк на пачатку сваёй - як цяпер відаць, зацягнутай - кар'еры цяперашні беларускі дыктатар абяцаў бяскрыўднаму крывотліваму беларускаму народу што калі ў яго не атрымаецца добра кіраваць гэтым народам, то ён пойдзе з пасады. Канешне, сказана гэта было тым з народу у каго ў галаве былі яшчэ абрэзкі маральнага кодэксу будаўніка камунізма. Дыктатар яўна пераацаніў ці то свае высакародныя памкненні ці то вынікі свайго кіравання. Зараз на парозе пятнаццатыя ўгодкі як ён не злазіць ці то з кіроўнага мерседэсу ці то з карку, патыліцы і кіршэні зручнага ў кіраванні і крывотлівага беларускага народу. Па чым мы могам меркаваць пра ўдачу і божую ласку кіраўніка? Найперш па зьмесьціву кашалька, па задавалёнасьці чэрава і па камфорце дарагога цела. Няма ніякага сумневу, што па ўсіх трох параметрах жыццё дыктатара заслужыла пяцёрку. Ягоны кашэль пругкі і таўсты ягонае цела прадукуе дзяцей.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дуброўскі настрой