РУХ у Еўропу, № 8 (08) 2011

РУХ у Еўропу

грамадска-палітычная газэта

№ 8 (08) 2011

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2011-11

Рэдактар: Салодкін Сяргей

Выдавец: Віцебская абласная арганізацыя ПАГА «Рух за Свабоду»

Copyright © 2011 by Віцебская абласная арганізацыя ПАГА «Рух за Свабоду»

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

СГА – міжнародная арганізацыя, створаная ў 1995 годзе з мэтай лібералізацыі міжнароднага гандлю і рэгулявання гандлёва-палітычных адносінаў дзяржаваў-чальцоў. СГА з'яўляецца пераемніцай Генеральнай дамовы па тарыфах і гандлі (ГДТГ), заключанай у 1947 годзе, якая на працягу амаль 50 гадоў фактычна выконвала функцыі міжнароднай арганізацыі. СГА адказвае за распрацоўку і ўкараненне новых гандлёвых дамоваў, а таксама сочыць за выкананнем чальцамі арганізацыі ўсіх дамоваў, падпісаных большасцю краінаў свету і ратыфікаваных іх парламентамі. СГА будуе сваю дзейнасць зыходзячы з рашэнняў, прынятых у 1986-1994 гадах у рамках Уругвайского раўнда і больш ранніх дамоўленасцяў ГДТГ. Абмеркаванні праблемаў і прыняцце рашэнняў па глабальных праблемах лібералізацыі і перспектывам далейшага развіцця сусветнага гандлю праходзяць у рамках шматбаковых гандлёвых перамоваў (раўндаў). Праведзена 8 раўндаў такіх перамоў, уключаючы Уругвайскі, а ў 2001 годзе стартаваў дзявяты ў Дасе, Катар.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: РУХ у Еўропу

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле