Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2011-11
Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
Copyright © 2011 by Праваабарончы цэнтр Вясна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Ганаровы госьць ня можа прысутнічаць... Гэтая думка праходзіла рэфрэнам падчас уручэньня дацкім выданьнем Politiken прэміі свабоды (Politiken Freedom Prize) Алесю Бяляцкаму і Праваабарончаму цэнтру "Вясна", які ён ўзначальвае. Прысутнасьць лаўрэата на ўрачыстай цырымоніі, якая адбылася ў Капенгагене 14 лістапада, была сімвалічнай – у зале вісеў постэр з яго графічнай выявай. Ад імя "Вясны" прэмію атрымаў намесьнік кіраўніка праваабарончага цэнтру Валянцін Стэфановіч: "Прэмію гэтай вядучай дацкай газеты ў свой час атрымлівалі розныя вядомыя людзі, у тым ліку Гары Каспараў з Расеі. У гэтым годзе Камітэт Прэміі вырашыў намінаваць Алеся Бяляцкага і "Вясну". Урачыстасьць з гэтай нагоды праходзіла ў будынку газеты, дзе сабралася вялікая колькасьць журналістаў, а таксама літаратары, праваабаронцы і ўсе, хто цікавіцца правамі чалавека ў Беларусі. Прысутным быў прадэманстраваны відэаролік пра Алеся, пасьля чаго і адбылося ўручэньне прэміі."