Месца выхаду: Слуцк
Дата выхаду: 2011-11-24
Рэдактар: Станкевіч Сяргей
Выдавец: ПУП Інфа-Кур'ер
Copyright © 2011 by Інфа-Кур'ер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
На усе сто балаў. Дзесяцікласніца на "выдатна" справілася з заданнямі школьнай алімпіяды па матэматыцы. Салігарчанка Юля Ярашэня, вучаніца 10 класа сярэдняй школы №10, стала пераможцай раённай школьнай алімпіяды па матэматыцы, набраўшы 100 балаў за рашэнне задач. Наперадзе яе чакае абласная алімпіяда па матэматыцы. "Гэта зусім не выпадкова, - адзначыла ў размове з карэспандэнтам "ІК" Вольга Каваленя, настаўніца матэматыкі СШ №10. - У Юлі здольнасці да матэматыкі, як кажуць, ад прыроды. Дзяўчына сябруе з матэматыкамі ў інтэрнет-сеціве, абменьваецца рашэннямі задач, часта бывае на зборах матэматыкаў, якія праводзіць Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Два гады запар яна была ў лагеры "Брыганціна", куды збіраліся вучні і настаўнікі фізіка-матэматычнага ўхілу". Па словах суразмоўцы, Юля часта дапамагае рашаць складаныя задачы і настаўнікам. "Калі я пакажу на ўроку адзін варыянт рашэння, то Юля абавязкова знойдзе яшчэ дадатковыя, - кажа Вольга Мікалаеўна. - Спадзяюся, што свой лёс мая вучаніца звяжа з навукова-даследчай працай, які б інстытут пасля школы яна не скончыла".
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер