Весткі й Паведамленьні, 11 (549) 2011

Весткі й Паведамленьні

Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня

11 (549) 2011

Месца выхаду: Нью-Ёрк

Дата выхаду: 2011-11

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Затым з гутаркаю пра культуру і гісторыю сярэднявечнай Беларусі выступіў былы старшыня Галоўнай управы БАЗА Антон Шукелойць. Прысутныя зь цікавасьцю праслухалі гутарку вэтэрана беларускага нацыянальнага руху і падзякавалі яму гучнымі воплескамі. Затым з лекцыяй пра гісторыю і гістарыяграфію Беларусі выступіў сябар управы аддзелу Зьміцер Левіт. Ён спыніўся на манэры выкладаньня гісторыі ў былой БССР, калі ў галовы ўсяляк закідалася ідэя адзінага “старажытнарускага” народу і Кіеўскай Русі, як ягонай аб’яднанай унітарнай дзяржавы. Сп. Левіт даў этымалягічны і гістарычны аналіз самога тэрміну “Русь”, спыніўся на паходжаньні назваў Літва, Беларусь і на пачатках ВКЛ. Прамоўца ўзгадаў млавядомыя факты з гісторыі Беларусі і спыніўся на значаньні Статуту Вялікага Княства для фармаваньня дзяржаўнай і этнічнай самасьведамасьці продкаў сучасных беларусаў. Сп. Левіт таксама ўзгадаў рысу аселасьці й стаўленьне беларускіх гэбраяў да Расеі, што знайшло сваё адлюстраваньне ў вядомай у ЗША кнізе Мэры Антын “Абяцаная зямля”. З паведамленьнем аб жыцьці й творчасьці выбітнага паэты Анатоля Сыса, прысьвечаным ягоным 52-м угодкам (26 кастрычніка), выступіла сакратар аддзелу Валянціна Якімовіч. Яна коратка распавяла пра трагічны жыцьцёвы шлях паэты і прачытала шэраг ягоных вершаў, што былі эмацыйна сустрэтыя прысутнымі. Затым у традыцыйным разьдзеле “Рознае” адбыліся знаёмствы з гасьцямі аддзелу, якія мелі нагоду коратка распавесьці пра сябе, свае зацікаўленьні.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Весткі й Паведамленьні

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле