Месца выхаду: Паставы
Дата выхаду: 2004
Выдавец: Сумежжа
Памеры: 56 с., 21 см
Катэгорыя: Эканоміка; Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека; Рэлігія; Грамадзтва; Крыніцы; Геаграфія
Copyright © 2004 by Ігар Пракаповіч
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [3094]
Тэрыторыя Пастаўскага края пачала засяляцца людзьмі вельмі даўно, з тых часоў, калі паўночную Беларусь пакінуў апошні ледавік і ўтварыліся спрыяльныя ўмовы для развіцця расліннасці і жывёльнага свету. Першыя жыхары – малалікія купкі паляўнічых, рыбаловаў, збіральнікаў – з’явіліся на нашай зямлі, верагодна, каля 8 – 9 тысячагоддзя да нашай эры. Магчыма, у даледавіковую эпоху і ў міжледавікоўі тэрыторыю края наведвалі групы палеаантрапаў, аднак сляды іх знаходжання тут былі знішчаны лёдам і ледавіковымі водамі. Можна меркаваць, што да пачатку нашай эры колькасць насельніцтва паступова марудна павялічывалася, але дакладна прасачыць змены не магчыма з прычыны адсутнасці звестак. Паспрабуем вызначыць прыблізную колькасць жыхароў на тэрыторыі раёна на пачатак нашай эры. Падлікі можна рабіць рознымі спосабамі, але, відавочна, яны павінны грунтавацца на вядомых гістарычных і археалагічных звестках аб умовах і асаблівасцях жыцця людзей у тую эпоху.
Беларускія аўтары: Пракаповіч Ігар
Каталёг: Kamunikat.org | EEDC