Покліч Волі, 13 (106) 2011

Покліч Волі

грамадска-палітычная газета Віцебскага раёна

13 (106) 2011

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2011-10

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2011 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Гэта толькі невялікі пералік выяўленых крымінальных фактаў, а колькі ж людзей здзейснілі свае намеры і засталіся па-за ўвагай ворганаў міліцыі і адміністрацыі прадпрыемстваў. Разумныя зламыснікі займаюцца крадзяжамі на працягу ўсёй сваёй працоўнай дзейнасці і не трапляюць у поле зроку кантралюючых ворганаў. І крадуць яны не столькі! Гэтыя ж няшчасныя будуць адказваць па законе і за сябе і за таго дзядзю, які крадзе не толькі для сябе, а яшчэ і дзеліцца скрадзеным. У краіне дзе адсутнічае свабодныя рынкавыя адносіны–крадзяжы дзяржаўнай маёмасці амаль узаконеная з’ява! Праваахоўныя ворганы лічаць, што асноўнымі прычынамі з’яўляюцца: бескантрольнасць за пакінутай на захоўванне тэхнікай, адсутнасць агароджы тэрыторыі склада захоўвання ГСМ па перыметры і наяўныя дзюры ў плоце і металічнай сетцы, слабое асвятленне тэрыторыі ў начны час, а таксама адсутнасць вартаўнічай аховы.Усё гэта безумоўна стымулюе недабрасумленных людзей да злачынстваў, але не яны з’яўляюца першапрычынамі існавання падобных з’яваў. Адсунутасць людзей ад кіравання сваім прадпрыемствам, адсутнасць прыватнай маёмасці і іншых сродкаў і механізмаў эканамічнай незалежнасці чалавека, жахлівае безграшоўе сельскага насельніцтва, татальны алкагалізм, беспакаранасць, якая гадавалася дзесяцігоддзямі калгаснага выхавання:”Усё вакол калгаснае–усё вакол маё!”– вось тыя сапраўдныя чыннікі, якія штурхаюць апушчаных на дно жыцця людзей на крымінальныя злачынствы. І што б ні казалі зацікаўленыя ў знікненні крадзяжоў асобы–усё будзе імітацыяй дзеяння, няшчырымі з

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле