Дата выхаду: 2011-10
Рэдактар: Дамарад В. А.
Выдавец: Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”
Copyright © 2011 by Студэнцкая гістарычная суполка “Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага”
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Ці мае гісторыя які-небудзь сэнс? Навука - гэта ня проста «маса фактаў», а, прынамсі, калекцыя фактаў і, значыць, залежыць ад інтарэсаў калекцыянера-дасьледніка, ад ягонага меркаваньня. У навуцы пункт гледжаньня вучонага дэтэрмінуецца навуковай тэорыяй. Зь бясконцасьці фактаў ды іхных аспэктаў выбіраюцца толькі тыя, што цікавяць дасьледніка, бо яны зьвязаныя з навуковай тэорыяй, якую ѐн больш-менш ясна ўяўляе. Прадстаўнікі адной знанай школы навуковага мэтаду зрабілі з гэтага выснову, што навуковы доказ заўсѐды ідзе па крузе ды, як казаў А. Эдзінгтон, «мы бачым сябе ў ганітве за сваімі ўласнымі хвастамі», таму што можам атрымаць з нашага фактуальнага досьледу толькі тое, што самыя ўклалі ў яго ў выглядзе нашых тэорыяў. Гэта, бессумлеўна, памылковая выснова.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Лабірынт