Узгорак, 40/2011

Узгорак

Агульнапалітычная газета

40/2011

Месца выхаду: Горкі

Дата выхаду: 2011-10-13

Рэдактар: Брокараў Эдуард

Copyright © 2011 by Узгорак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Начальнік горацкай калоніі – цяпер неўязны ў Еўрасаюз. Пра гэта стала вядома ў аўторак 11 кастрычніка з Афіцыйнага часопісу Еўрапейскага саюзу, дзе апублікаваны спіс яшчэ 16 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Аб’яднанай Еўропы. Начальнік горацкай калоніі Аляксандр Міхайлавіч Кавалёў апынуўся ў спісе разам з некаторымі суддзямі, пракурорскімі работнікамі, сваім калегам – начальнікам Шклоўскай калоніі, і нават міністрам Міністэрства па падатках і зборах. Паводле апублікаванага дакументу, Еўрапейскі саюз лічыць начальніка горацкай папраўчай калоніі №9 адказным “за бесчалавечнае абыходжанне са зняволенымі, асабліва за пераслед і жорсткае абыходжанне з грамадзянскім актывістам Зміцерам Дашкевічам”.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Узгорак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле