Сьвітанак, 12 (124) 2011

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

12 (124) 2011

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2011-10

Рэдактар: Салодкі Сяржук

Copyright © 2008-2011 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Суполка галандскіх валанцёраў, кіраўніком якой з’яўляецца Осцінг Альбертус зараз працуе ў школьнай сталоўцы. Рамонт кухні практычна завершаны. У харчблоку яшчэ ў мінулым годзе зрабілі капрамонт – зманціравалі новае абсталяванне. Пры гэтым замежныя спонсары – немаладыя ўжо дзядзькі працуюць увішна, ахвяруючы сваім адпачынкам і матэрыяльнымі сродкамі. Увогуле, Обальская сярэдняя школа значна змянілася да лепшага, у адрозненне ад іншых навучальных устаноў раёна. Цяпер гэта досыць мадэрновы комплекс, створаны для паўнавартаснага навучання і выхавання дзяцей, які складаецца з вучэбнага корпуса, часовага прытулка і памяшканняў для вядзення падсобнай гаспадаркі. Грошы і замежныя самарыцяне – асабліва ў апошнія гады – не валяцца з неба. Бо дапамога звонку не прыходзіць сама па сабе. Прынамсі, знаёмства з галандскімі гуманітарыямі пачалося дзякуючы дабрачыннай дзейнасці раённай арганізацыі “Беларускі фонд міру”. На сённяшні дзень дапамога нашых сяброў з Галандыі вылічваецца ўжо сотнямі тысяч еўра.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле