Шыпшына, № 8 жнівень 2011

Шыпшына

Бюлетэнь Пастаўскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

№ 8 жнівень 2011

Месца выхаду: Паставы

Дата выхаду: 2011-08

Рэдактар: Пракаповіч Ігар

Выдавец: Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

Copyright © 2011 by Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Рымкі, невялічкая вёсачка на беразе Дзісны, перажывае свае далёка не лепшыія часы. Што і казаць, калі яшчэ параўнальна нядаўна тут кіпела жыццё, звінелі дзіцячыя галасы, круціў жорныі вадзяны млын, а на апрацаваных палетках ў працы завіхаліся людзі, то зараз паўсюль цішыіня і запусценне. Вокны ў хаце апошніх жыхароў Рымак Пятра і Ганныі Яловік забітыя дошкамі, на панадворку падымаецца густая трава, а ў крыілах млына, што нядаўна зрабіў гаспадар, насвіствае свае песенькі вецер. Ціша і спакой тутэйшых мясцін парушыліся ў суботу, 13 жніўня, калі з раніцы па дарозе да вёскі пачалі рухацца легкавыя аўтамабілі. Людзі ехалі на сваю Бацькаўшчыну да Храма - царквы Дабравесця прасвятой Багародзіцы, што белым ветразем лунае над зялёным морам закінутых садоў і ўтравелых палеткаў. А паклікала іх сюды вялікае свята - першыі Спас, або, як яго яшчэ называюць, Мокры ці Мядовы Спас. Гэта ўрачыстасць, якая ладзіцца штогод з часу заснавання царквы, ёсць не толькі яшчэ адна магчымасць ачысціць душу і напоўніць яе святасцю, але і шанц сустрэцца з блізкімі, сябрамі і знаёмымі, прайсціся па родных дварышчах, наведаць продкаў на могілках і паставіць за іх у храме свечкі

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Шыпшына

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле