Шыпшына, № 7 ліпень 2011

Шыпшына

Бюлетэнь Пастаўскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

№ 7 ліпень 2011

Месца выхаду: Паставы

Дата выхаду: 2011-07

Рэдактар: Пракаповіч Ігар

Выдавец: Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

Copyright © 2011 by Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пастаўшчына можа ганарыцца тым, што на ёй нарадзіўся чалавек, які зрабіў вялікі, можна сказаць нават, лёсавызначальны ўплыў на жыццёвы шлях і фарміраванне таленту класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы. Гэта асоба -шляхціц, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, ураджэнец маёнтка Сурвілішкі Зыгмунт Чаховіч. Радавод Чаховічаў пачынаецца з XVI стагоддзя. Вядома, што адной з ліній роду належаў маёнтак Мацкоўцы на Пастаўшчыне, якім род валодаў з 1741 г., атрымаўшы яго ад Сулістроўскіх. Зараз у нашым раёне паселішча з такой назвай няма, але можна меркаваць, што маёнтак знаходзіўся на месцы сучаснай вёскі Мацковічы, якая ляжыць на поўнач ад Камаяў. Пра тое, што там існаваў сядзібны комплекс, нагадвае нетыповая для вясковых паселішчаў планіроўка і сістэма моцна зарослых штучных ставоў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Шыпшына

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле