Тут і цяпер, 06-10-2011

Тут і цяпер

06-10-2011

Дата выхаду: 2011-10-06

Рэдактар: Уласаў А.

Выдавец: ТАА Тут і цяпер

Copyright © 2011 by Тут і цяпер

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Саміт "Усходняга партнёрства" не абышоўся без скандалаў. ЕС даслаў запрашэнне на сустрэчу не Аляксандру Лукашэнку, а міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву. У адказ беларускі бок заявіў, што рэпрэзентаваць яго на саміце будзе не кіраўнік знешнепалітычнай установы, а амбасадар у Польшчы Уладзімір Гайсёнак. Апошні быў пазбаўлены магчымасці павячэраць з астатняй кампаніяй, што сабралася ў Варшаве. На наступны дзень кіраўніцтва Беларусі заявіла, што наогул адмаўляецца ад удзелу ў саміце з прычыны дыскрымінацыі сваіх прадстаўнікоў... Варта адзначыць, што стаўкі растуць. Год таму, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, Гіда Вестэрвеле і Радаслаў Сікорскі, міністры замежных спраў Нямеччыны і Польшчы, прапаноўвалі прыз за "фэйр плэй" у памеры 3 мільярдаў долараў. Цяпер сума ўтрая большая. Прычым для таго, каб атрымаць гэтую дапамогу, рэжыму Аляксандра Лукашэнкі не трэба рабіць нешта надзвычайнае.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Тут і цяпер

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле