Крывінка, 11 (96) 2011

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

11 (96) 2011

Дата выхаду: 2011-09

Рэдактар: Станкевіч Сяргей

Copyright © 2008-2011 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Наступіла каляндарная восень, і разам з першым верасня пайшла праца школьнікаў у калгасах (ці як іх там сёння яшчэ называюць РКУПСХП – а па сутнасці яны калгасамі і засталіся.) Пяцігарскія дзеткі таксама не супраць дапамагчы сваім шэфам. Яны з радасцю прынялі прапанову паўдзельнічаць у зборы лісця парэчак. І ў панядзелак 5-га верасня ім аб’явілі, што з серады яны пойдуць у калгас. Але ж якраз з серады, згодна даўгатэрміноваму прагнозу надвор’я, што аб’яўлялі па тэлебачанні, надвор’е сапсуецца. І той прагноз аказаўся на дзіва дакладным. Ужо ў 12-00 у сераду пайшоў дождж. Вядома было, што ён не перастане і ў чацвер. Але школьнікі зноў прыйшлі на працу, бо ім ніхто не аб’явіў пра яе адсутнасць. Магчыма, начальству думалася, а раптам дажджу не будзе? Але тое “раптам” у калгасным жыцці дужа частае. Раптам ламаецца тэхніка, раптам не стае паліва, раптам ідзе дождж… Хаця, у другіх краях трохі інакш. Прыкладам, калі я яшчэ ў 1991-м годзе праходзіў стажыроўку ў Нямеччыне, мой гаспадар парой аб’яўляў мне:”Георгі, сёння ў столькі гадзін пойдзе дождж.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле