Дата выхаду: 2011-09-06
Выдавец: Рух За Свабоду
Copyright © 2011 by Рух За Свабоду
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пазіцыя Руху “За Свабоду” па пытанні эканамічных санкцый – яны павінны быць як след прадуманыя, каб не прывесці да адваротнага эфекту на шкоду іміджу беларускай апазіцыі. “Рух “За Свабоду” засцерагаецца ад непрадуманых дзеянняў, якія не будуць мець эфекту, альбо будуць мець эфект, адваротны чаканаму. Гэта рашэнне павінна прымацца ў залежнасці ад меркавнага выніку. Таксама трэба ўлічваць, што абгрунтаванне ўвядзення эканамічных санкцый павінна быць даведзена да беларускага насельніцтва. Калі ў выніку такога рашэння стаўленне насельніцтва да апазіцыі яшчэ больш пагоршыцца, а дзяржаўная прапаганда зробіць усё магчымае, каб так і адбылося, але неабходныя вынікі не будуць дасягнутыя, мы лічым, што такія дзеянні не з’яўляюцца апраўданымі”, – даводзіць Юрась Губарэвіч, намеснік старшыні Руху “За Свабоду”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Рух за Свабоду