Неруш, № 1 (37) 2008

Неруш

Экалагічны бюлетэнь

№ 1 (37) 2008

Miejsce wydania: Баранавічы

Data wydania: 2008-01

Redaktor: Зуеў Уладзімір

Wydawca: эколага-краязнаўчае грамадскае аб’яднанне “Неруш”

Copyright © 2008 by эколага-краязнаўчае грамадскае аб’яднанне “Неруш”

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Луток – адна з самых рэдкіх і самых прыгожых гняздуючых птушак Беларусі. Пры тым, што гнездавы арэал гэтай паўночнай качкі пачынаецца каля тысячы кіламетраў на поўнач ад межаў Беларусі, у зоне тайгі, наяўнасць маленькай ізаляванай гнездавой калоніі гэтага віду ў Палессі на рыбгасе “Белае” выглядае большы чым дзіўным! Асаблівасцю біялогіі лутка з’яўляецца яго гнездаванне выключна ў дуплах дрэваў, якія растуць па берагам вадаёмаў. На жаль, у апошні час старых дрэваў з дупламі становіцца ўсё менш і менш. Але арнітолагі знайшлі выйсце – можна зрабіць штучныя гняздоўі і развесіць іх на дрэвах. Такі эксперымент быў зроблены у 1993 годзе супрацоўнікамі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі і меў поспех – частка дуплянак была заселена. На сёння яны, на жаль, ужо струхнелі і прыйшлі ў нягоднасць. І вось цяпер настала пара школьнікам прыйсці на дапамогу лутку.

Katalog: Kamunikat.org

Periodyki: Неруш

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Увесь нумар у адным файле