Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2011-08
Рэдактар: Місевіч Віктар
Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Copyright © 2011 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Час няўмольны і можа знішчыць усё. Але людская памяць можа быць мацнейшай за ўсе выпрабаванні на свеце і нават за самае складанае з іх – за выпрабаванне часам. Недалёка ад вёскі Шо Глыбоцкага раёна, на старой савецка-польскай мяжы, знаходзілася польская стражніца Каменны Воз. Людская памяць захавала гісторыю яе абароны, якую газета “Вольнае Глыбокае” ўжо ўзгадвала. Але сёлета выпадкова былі знойдзеныя парэшткі абаронцы стражніцы – Паўла Палчынскага. Гэта падштурхнула глыбоцкага пробашча, ксяндза-дэкана Мечыслава Янчышына арганізаваць валанцёрскі летнік з мэтай ушанавання памяці ахвяр Другой сусветнай вайны і ўсталявання гістарычнай справядлівасці.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі Веснік