Месца выхаду: Слуцк
Дата выхаду: 2011-09-15
Рэдактар: Станкевіч Сяргей
Выдавец: ПУП Інфа-Кур'ер
Copyright © 2011 by Інфа-Кур'ер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Адзначым, што з ліку гарадоў Вялікага Княства Літоўскага Слуцк стаў першым прыватнаўласніцкім горадам, які атрымаў права на гарадское самакіраванне. Праўда, такое права перад тым ужо паспелі атрымаць жыхары Вільні, Гродна і Брэста, аднак гэта былі гарады дзяржаўныя (каралеўскія). Уладар Слуцка князь Аляксандр Уладзіміравіч Алелька першым з літоўскіх магнатаў рашыў даць жыхарам свайго горада самастойнасць. Магчыма, такім чынам князь аддзякаваў іх за падтрымку ў неспрыяльныя для яго часы, калі краіна дрыжала ад феадальных усобіц. А магчыма, кідаючы позірк наперад, імкнуўся заслужыць надалей іх давер і спадзяваўся на захаванне вернасці, бо якраз тады Алелька, які дамагаўся княжання яшчэ і ў Кіеве і збіраўся туды, у Слуцку разлічваў аставіць намеснікам старэйшага сына Сімяона І Аляксандравіча.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Інфа-Кур’ер