EUROклуб, 01 (1) 2011

EUROклуб

дадатак да інфармацыйна-аналітычнага бюлетэня “Дзедзіч”

01 (1) 2011

Месца выхаду: Брест

Дата выхаду: 2011-09

Рэдактар: Дзмітрый ШЫМАНСКІ

Рэдакцыйная калегія: Ю. Агіевіч, П. Белавус, П. Дайлід, Д. Турчаняк,

Copyright © 2011 by EUROклуб

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Што варта ведаць пра Еўропу акрамя Тэрэспаля і трох «гуртовен» у Бялай? Якія магчымасці дае Еўрапейскі звяз для моладзі з прымежных краін? Як звычайны студэнт можа патрапіць на вакацыях у Парыж ці Мілан? Навошта нам патрэбна Еўропа? Адказаць на гэтыя і іншыя пытанні берасцейцаў дапаможа «Еўрапейскі клуб», асноўная мэтай стварэння якога ёсць папулярызацыя Еўропы, еўрапейскіх каштоўнасцяў сярод берасцейскай моладзі. Еўрапейскі клуб - гэта не толькі дадатак да газеты «Дзедзіч», які вы трымаеце ў руках. Гэта найперш дыскусійная пляцоўка, дзе збіраюцца людзі, якія хочуць больш ведаць пра прынцыпы еўрапейскага жыцця, пра магчымасці змен у Беларусі з улікам прымянення еўрапейскіх стандартаў. На бліжэйшыя 6 месяцаў у «Еўрапейскага клуба» распрацавана вельмі насычаная праграма. Плануецца арганізоўваць публічныя лекцыісустрэчы на еўрапейскую тэматыку з вядомымі грамадскімі і палітычнымі дзеячамі як з краін ЕЗ, так і з Беларусі. Захочуць чытачы «EUROклуба» паслухаць Кшыштофа Зануссі ці Лешэка Бальцэровіча - калі ласка, запросім. :)

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: EUROклуб

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле