Пракаповіч Ігар, Чароўны край - Пастаўшчына

Чароўны край - Пастаўшчына

Краязнаўчыя артыкулы

Пракаповіч Ігар

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2008

Памеры: 304с.

Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Турыстыка

Copyright © 2008 by Ігар Пракаповіч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На планеце Зямля ёсць шмат прыгожых і разнастайных мясцін, але нам выпаў лёс жыць на прыгожай і шчырай беларускай зямлі, у яе невялічкім куточку, які завецца Пастаўшчына. Пастаўскі край — тыповая беларуская глыбінка, правінцыя, у якой няма вялікіх гарадоў і буйных прадпрыемстваў, якая не стала месцам перасячэння гістарычных гандлёвых шляхоў альбо цэнтрам глабальных гістарычных падзей. Але подых гісторыі адчуваецца тут амаль у кожнай вёсцы або ў былым мястэчку: шыкоўны палац Тызенгаўзаў, высокія вежы касцёлаў і цэркваў, дагледжаныя магілы ваяроў і паўстанцаў, знакаміты камайскі каменны крыж, старасвецкія шляхецкія сядзібы, маналітныя бетонныя ўмацаванні часоў Першай сусветнай вайны… (Уводзіны, фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Пракаповіч Ігар

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле