Верціхоўская Марыя, Беларуская літаратура

Беларуская літаратура

школьныя творы кароткі пераказ і аналіз

Верціхоўская Марыя

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007

Выдавец: Тетра Системс

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства

Copyright © 2007 by Верціхоўская М.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Адметнасць гэтай кнігі ў тым, што ў ёй рэалізавана спроба папулярызаваць, зрабіць больш даступнымі для вучнёўскага ўспрымання тыя раздзелы школьнай праграмы па літаратуры, якія выклікаюць у школьнікаў асаблівыя цяжкасці. Гэта найперш датычыцца твораў старажытнай літаратуры, эпохі Адраджэння ды i многіх пазнейшых па часе напісання. Пастаўленая мэта рэалізавана аўтарам кнігі шляхам вылучэння самага істотнага, важнага i канцэптуальнага ў вучэбным матэрыяле. У сучасных падручніках i дапаможніках, на думку аўтара, павінна быць толькі тое, што паўплывае на фарміраванне ў моладзі універсальнага погляду на беларускую духоўную культуру ўвогуле. Аўтар усведамляе пастаўленую перад сабой задачу менавіта ў вылучэнні рэчаў, важных для фарміравання вучнёўскіх здольнасцей да філасофскага асэнсавання рэчаіснасці, вызначэння месца чалавека сярод людзей, яго маральных прынцыпаў, агульначалавечых каштоўнасцей. Між іншым, змест праграмы па літаратуры ў старшых класах якраз i прадугледжвае ўсё вышэйназванае. Шматслоўнасць, занавучанасць падручнікаў i дапаможнікаў не спрыяюць папулярызацыі каштоўнага для душаў i розумаў нашых юных сучаснікаў. Даўно вядома, што ўсё незразумелае i складанае нішчыць жаданне моладзі авалодаць ведамі, карыснымі для яе духоўнага сталення.

Беларускія аўтары: Верціхоўская Марыя

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле