Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2011-08
Рэдактар: Салодкі Сяржук
Copyright © 2008-2011 by Покліч Волі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У віцебскім “Эўрапейскім клубе” прайшла прэзэнтацыя мультымэдыйнага дыску “100 бардаў Свабоды” з удзелам аўтара Зьмітра Бартосіка. Зьміцер Бартосік распавёў, як нараджалася радыёперадача – як цягам амаль двух гадоў, зь верасьня 2008-га да верасьня 2010 году сто беларускіх бардаў прасьпявалі ў эфіры Радыё Свабода па пяць сваіх твораў. Сярод выканаўцаў былі і ўжо вядомыя беларускія барды, і пачаткоўцы. Таму дыск атрымаўся, як кажуць, на любы густ – з разнастайнымі па тэматыцы і стылю выкананьня песьнямі. Урэшце спадар Бартосік і сам узяў у рукі гітару ды выканаў колькі твораў з клясыкі расейскай бардаўскай песьні – песьні Булата Акуджавы, Уладзімера Высоцкага, Аляксандра Вярцінскага, Сяргея Нікіціна, па-майстэрску перакладзеныя народным паэтам Рыгорам Барадуліным. Пасьля кожнай песьні гучалі воплескі, і слухачы доўга не адпускалі выканаўцу, просячы, каб ён спяваў яшчэ і яшчэ. Напрыканцы канцэрту кожны прысутны атрымаў дыск “100 бардаў Свабоды” на памяць.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі