Крывінка, 10 (95) 2011

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

10 (95) 2011

Дата выхаду: 2011-08

Рэдактар: Станкевіч Сяргей

Copyright © 2008-2011 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Нягледзечы на тое, што валюта так і не з’явілася ў беларускіх абменніках, той, хто меў зберажэнні, мог дазволіць сабе адпачынак па-за межамі краіны. Адзін мой знаёмы, які мае ў Бешанковічах свой бізнес, сёлета адпачываў з сям’ёй у Турцыі. Перавага была аддадзена гэтай краіне, якая з краін далёкага замежжа па-ранейшаму застаецца адной з галоўных турыстычных мэтаў нашых суайчыннікаў. Турыстычная пуцёўка на 9 дзён на сям’ю з чатырох чалавек каштавала 3 200 даляраў. У яе ўваходзіла пражыванне ў чатырохзоркавым гатэлі на поўным пенсіёне і кошт білетаў на самалёт па маршруце Мінск – Ізмір – Мінск. То бок, кожны адпачываючы мусіў заплаціць за дзевяць дзён 800 у. а., або 4 мільёны беларускіх рублёў (згодна афіцыйнаму курсу.) І вось свой аўтамабіль прыпаркаваны проста ў мінскім аэрапорце на платнай стаянцы. (Тут за яго ахову за 9 дзён набегла сума ў 150 000 бел рублёў.) Пасля невялікіх мытных фармальнасцей самалёт нясе цябе на ўзбярэжжа Эгейскага мора, каб праз дзве гадзіны і амаль дзве тысячы кіламетраў прызямліцца на чужой зямлі. Тут цябе гасцінна сустракаюць, нібыта ў казачнай краіне.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле