Пашкевіч Алесь, Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускага прозе замежжа XX стагоддзя

Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускага прозе замежжа XX стагоддзя

Манаграфія

Пашкевіч Алесь

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2002

Выдавец: Выдавецтва БДУ

Катэгорыя: Культура; Літаратуразнаўства

Copyright © 2002 by Алесь Пашкевіч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Актуальнасць тэмы даследавання. На працягу многіх стагоддзяў асноўнай задачай мастацтва было адлюстраванне чалавечага быцця, даследаванне маральнага і духоўнага станаўлення чалавецтва. Канцэптуалізацыя нацыянальнага быцця, увасабленне народнага менталітэту, светапогляду – першаснае прызначэнне мастацкай літаратуры. Вывучэнне названай ідэйна-праблемнай парадыгмы складала і складае зместавую аснову і навукі пра літаратуру. Прыярытэтнымі і галоўнымі кірункамі сучаснага беларускага літаратуразнаў-ства сталі канцэптуальнае пераасэнсаванне фундаментальных асноў нацыянальнай літаратуры найбольш значнага і паказальнага ХХ стагоддзя, вывучэнне духоўнага развіцця беларускага народа, аналіз спасціжэння і адлюстравання пісьменнікамі асноватворных кампанентаў сацыякультурнага і грамадскага характару, нацыянальнай ідэі, нацыянальнага характару, духоўнага ідэалу, сацыяльных і культурных сувязей у грамадстве ў розныя перыяды яго станаўлення і развіцця, якія інтэгральна трансфармуюцца ў асобную мастацкую канцэпцыю нацыянальнага быцця (што ўключае ў сябе філасофскую дыхатамію “быццё–свядомасць”). (фрагмэнт)

Беларускія аўтары: Пашкевіч Алесь

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле