Месца выхаду: Прага
Дата выхаду: 2011-03
Рэдакцыйная калегія: Станкевіч Юрка, Васілевіч Ганна
Copyright © 2006-2011 by Крывія
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дзень Волі ў Празе. Праскія беларусы штогод адзначаюць гадавіну Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. Сёньняшняя сьвяточная імпрэза ў гонар Акту 25 сакавіка 1918 г. адбылася ў самым цэнтры чэскай сталіцы, у найстарэйшай праскай царкве Сьвятых Кузьмы і Дзям’яна пачатку Х ст. Сьвяткаваньне пачалося з урачыстага набажэнства, у якім узяў удзел грэка-каталіцкі экзарх Чэхіі біскуп Уладыслаў Гучка. Была прачытаная малітва за Беларусь, якую напісаў айцец Леў Гарошка. Падчас набажэнства і пасьля, у сьвецкай частцы імпрэзы, сьпяваў міжпарафіяльны хор «Прасфара» пад кіраўніцтвам Марысі Янушкевіч. Гэта менскі хор, што прыехаў у Прагу адмыслова на сьвяткаваньне Дня волі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывія