Прэзумпцыя, 02

Прэзумпцыя

Гарадзенскі праваабарончы інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

02

Месца выхаду: Гародня

Дата выхаду: 2011-03

Copyright © 2011 by Прэзумпцыя

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

28 сакавіка, ведамы гарадзенскі публіцыст і грамадскі дзеяч непрызнанага ўладамі Саюзу Палякаў Беларусі Андрэй Пачобут быў выкліканы ў Гарадзенскую пракуратуру, дзе яму паведамілі, што супраць яго распачатая крымінальная справапаводле артыкулу за абразу прэзідэнта. У матэрыяле справы фігуруюць 8 артыкулаў журналістаў польскай "Газеце выборчай", а таксама па адным артыкуле на асабістым блогу Андрэя Пачобута і на сайце "Белорусскнй партпзан". Журналіста выклікалі ў пракуратуру, дзе ўручылі копію дакументаў і спрабавалі дапытаць у якасці падазраванага. Відаць, з гэтае прычыны напярэдні Андрэю не дазволілі выехаць з краіны, хоць тады тлумачэння Пачобуту не далі. У пракуратуры Андрэя Пачобута папярэдзілі пра тое, што зараз ён мусіць з'яўляцца на допыты і даваць паказанні. Гарадзенскія журналісты, сябры Беларускай Асацыяцыі Журналістаў 30 сакавіка правялі экстраннае паседжанне, на якім было вырашана падрыхтаваць і накіраваць ліст пратэсту ў Гродзенскую абласную пракуратуру.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Прэзумпцыя

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле