Месца выхаду: Гародня
Дата выхаду: 2011-02
Copyright © 2011 by Прэзумпцыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Гарадзенец Алесь Кіркевіч абвінавачваецца ў масавых беспарадках. 28 студзеня чатыры супрацоўнікі спецслужбаў у Гродне ўварваліся ў кватэру намесніка старшыні Маладога Фронту Алеся Кіркевіча. Правялі ператрус. Забралі камп'ютар, агітацыйныя матэрыялы за Віталя Рымашэўскага, флэшку ад фотаапарата. Ператрус фіксаваўся на відэа і фотакамеры. Потым Алеся павезлі на допыт у гродзенскае аддзяленне КДБ. Там яго трымалі тры гадзіны. Пасля яму паведамілі, што яго абвінавачваюць у актыўным удзеле ў несанкцыянаванай акцыі і зараз павязуць у „амерыканку“. Алесь пазбег арышту на Плошчы, але праз пару дзён яго не абышло выпрабаванне суткамі. Хлопца затрымалі за ўдзел у акцыі салідарнасці пад сценамі Акрэсціна. Маладыя людзі спявалі калядныя песні для арыштаваных удзельнікаў вулічнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў каля плоту турмы на вуліцы Акрэсціна.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Прэзумпцыя