Дата выхаду: 2011-05
Выдавец: Рух За Свабоду
Copyright © 2011 by Рух За Свабоду
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Газета выдаецца Рухам “За Свабоду”. Наклад 299 ас. Распаўсюджваецца на правах унутранай дакументацыі бясплатна. Падпісана ў друк 17.05.2011 г. Кантакты Рэдакцыі: тэлефон: 2808863, е-пошта: info@milinkevich.org
Эканамічныя санкцыі: можна, калі асцярожна. Еўрапарламент у сваёй трэцяй ад пачатку года рэзалюцыі па Беларусі заклікаў Еўракамісію і Савет ЕС увесці кропкавыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні да нашай краіны. Беларускія ўлады адрэагавалі пагрозай шэрагу захадаў у адказ. Лідар Руху “За Свабоду” турбуецца, што эканамічныя санкцыі могуць знізіць праеўрапейскія настроі ў беларускім грамадстве, якія апошнім часам значна выраслі. Падставамі для такой рэзкай пазіцыі еўрапарламентарыяў сталі суды над экс-кандыдатамі ў прэзідэнты і іншымі ўдзельнікамі Плошчы, неадэкватна жорсткія выракі за нібыта масавыя беспарадкі 19 снежня, сведчанні, што праваахоўныя органы катуюць апанентаў улады, а таксама ціск на незалежную журналістыку.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Рух за Свабоду