Асамблея, 1/2011

Асамблея

Часопіс грамадзкіх актывістаў

1/2011

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2011-07

Выдавец: Асамблея дэмакратычных няўрадавых арганізацыяў Беларусі

Copyright © 2011 by Асамблея

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Пэўная частка беларускага грамадзтва дэмакратычнай арыентацыі пасьля 19 сьнежня перажывала поствыбарчы шок, які праходзіў на фоне ўсеагульнай апатыі і дэпрэсіі. Разгубленасьць і дэмаралізацыя дэмакратычнага актыву сталася ў першую чаргу магчымай таму, што напярэдадні саміх выбараў людзі адмаўляліся цьвяроза ацэньваць бягучыя палітычна-сацыяльныя працэсы. Карнавалізацыя выбараў, якую нехта трапна назваў “сьвятам непаслушэнства”, паводле азначэньня не магла скончыцца раптоўнай і безумоўнай перамогай дэмакратыі. Для перамогі патрэбная мэтаскіраваная дзейнасьць добра арганізаваных структураў і гатоўнасьць шырокіх масаў удзельнічаць у наўпроставых палітычных дзеяньнях. Ані першага, ані другога, на жаль, не было. Разам з тым, нягледзячы на псыхалягічныя траўмы ад драматычнай Плошчы, дэмакратычная супольнасьць мусіць і надалей знаходзіць у сабе сілы для рэфлексіі над тым, што рабіць далей.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Асамблея

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле