Месца выхаду: Warszawa
Дата выхаду: 2006
Рэдактар: Liczner Joanna
Перакладчык: Tworkowski Wojciech
Мастацкі рэдактар: Kusztra Marta
Выдавец: Fundacja im. Stefana Batorego
ISBN: 83-89406-60-8
Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Пераклады; Грамадзтва
Copyright © 2006 by Fundacja im. Stefana Batorego
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2984], [2984-2], [2984-3]
Сыгнатура: XIV.3
Дадатковая даведка: Projekt okładki Teresa Oleszczuk; Skład elektroniczny TYRSA Sp. z o.o. http://www.batory.org.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Фонду імя С. Баторыя
Адна з праблемаў, зь якой сутыкнуўся Эўразьвяз у дачыненьнях з суседзямі – беларускае пытаньне. У гэтым кірунку неабходна ўлічваць наступныя тры фактары. Першы. Пашырэньне Эўразьвязу ў 2004 г. прывяло да таго, што ЭЗ цяпер мае зь Беларусьсю мяжу ў 1000 кілямэтраў (Латвія, Літва, Польшча). Апроч таго, выявілася адсутнасьць пасьлядоўнай стратэгіі ЭЗ у дачыненьні да Беларусі да і пасьля пашырэньня ў 2004 г. Другі. Каляровыя рэвалюцыі, найперш Памаранчавая ва Ўкраіне, зьмянілі сытуацыю на постсавецкай прасторы, а зь ёй і ў Беларусі. Працэсы дэмакратызацыі ва Ўкраіне, Грузіі, Малдове – ускосным і непасрэдным чынам – уплываюць на сытуацыю ў краіне. Частка беларускага грамадзтва пільна сочыць за падзеямі ў постсавецкіх краінах, і пасьпяховыя рэформы сталі б доказам таго, што Беларусь таксама можа быць нармальнай эўрапейскай краінай.
Каталёг: Kamunikat.org | EEDC | Прыватны кнігазбор