Месца выхаду: Мюнхэн
Дата выхаду: 1954-12-24
Рэдактар: Бортнік Уладзімір
Copyright © 1947-1966 by Бацькаўшчына
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Бацькаўшчына – беларускі тыднёвік палітыкі, культуры й грамадзкага жыцьця выходзіў у Мюнхэне з кастрычніка 1947 году па сьнежань 1966 году. Выдаўцом з 1955 году быў У. Бортнік. Газэта лічыла сябе ворганам „беларускае нацыянальна-вызвольнае думкі”, асноўнае заданьне якога палягала ў тым, каб разьвіваць і паглыбляць беларускі патрыятызм, вырабляць жалезны гарт і ахвярнасьць у змаганьні за вызваленьне Бацькаўшчыны. Мела прадстаўніцтвы й распаўсюджвалася ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Францыі, Аўстраліі, Аргентыне, Бэльгіі, Новай Зэляндыі, Вэнэсуэлі. Друкавала інфармацыю пра міжнароднае жыцьцё, навіны Па куткох эміграцыі, карэспандэнцыі пра палітычнае становішча на Беларусі, матэрыялы па гісторыі й культуры. Цікавілася лёсам беларускае мовы. Шмат увагі адводзіла праблемам нацыянальна-дзяржаўнага й культурнага адраджэньня Беларусі ў 1920-х гадох, крытыцы асымілятарскага накірунку нацыянальнае палітыкі БССР, а таксама супярэчнасьцям у нацыянальна-канфэсійным разьвіцьці Беларусі. Зьмяшчала навуковыя дасьледаваньні Антона Адамовіча, Уладзімера Глыбіннага, Станіслава Станкевіча, Яна Станкевіча, Вітаўта Тумаша ды літаратурныя творы эміграцыйных пісьменьнікаў. Выдавала дадаткі: дзіцячы „Каласкі”, літаратурны й жаночы. Пры газэце дзейнічала выдавецтва „Бацькаўшчына”, якое выпусьціла творы клясыкаў беларускае літаратуры. Друкавала творчыя партрэты палітычных і культурных дзеячаў Беларусі. (Н. Баршчэўская, Беларуская эміграцыя — абаронца роднае мовы)
Каталёг: Kamunikat.org | BTH
Пэрыёдыка: Бацькаўшчына