Publication Place: Нью-Ёрк - Саўт Рывэр
Publication Date: 1991
Editor: Кавыль М.
Editorial Staff: Бахар М., Брылеўскі Ул., Даніловіч А., Коўш С., Цярпіцкі В.
Publisher: Беларускае выдавецкае таварыства
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
«Беларуская Думка», грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. Выдаецца з 1960 у Нью-Йорку — Саўт Рыверы (ЗША) на беларускай мове Беларускім выдавецкім таварыствам. Адстойвае ідэі незалежнасці Беларусі, інфармуе пра важнейшыя падзеі на Бацькаўшчыне, пра жыццё беларускай эміграцыі. Друкуе ўспаміны, палемічныя артыкулы, творы беларускіх савецкіх пісьменнікаў і пісьменнікаў беларускага замежжа, у т. л. Я. Золака, М. Кавыля, Л. Случчаліна. Распаўсюджваецца ў ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Польшчы, Беларусі. Выйшла 36 нумароў (1991). (Л. I. Пранчак, Энцыклапедыя гісторыі Беларусі, том. 1, Мінск 1993)
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Беларуская думка