Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2011-07
Рэдактар: Салодкі Сяржук
Copyright © 2008-2011 by Покліч Волі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Падвойны тэракт адбыўся ў Нарвегіі 22 ліпеня. Спачатку адбыўся выбух у комплексе ўрадавых будынкаў у цэнтры Осла, дзе знаходзіцца канцылярыя прэм‘ер-міністра, а праз некалькі гадзінаў мужчына ў паліцэйскай форме адкрыў стральбу ў моладзевым лагеры кіруючай Нарвежскай працоўнай партыі на выспе Утэйя недалёка ад нарвежскай сталіцы. Па ўдакладненых дадзеных, у выніку выбуху ў Осла загінулі 8 чалавек, ахвярамі стральбы на выспе Утэйя сталі 68 грамадзянаў. Улады затрымалі 32-летняга этнічнага нарвежца Андэрса Брэйвіка. У суботу паліцыя прызнала, што менавіта Брэйвіка падазрае ў здзяйсненні абодвух злачынстваў. За некалькі гадзінаў да выбуху ў Осла Брэйвік апублікаваў у Інтэрнэце маніфест «2083. Еўрапейская дэкларацыя незалежнасці». У маніфесце гаворыцца, акрамя іншага, аб неабходнасці стварыць у Еўропе «не заплямлены кансерватыўны, патрыятычны Рух моладзі, які павінны быць эквівалентам рускага руху «Нашы».
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі