Крукоўскі М. І., Бляск і трагедыя ідэалу

Бляск і трагедыя ідэалу

Філасофскі роздум пра ідэалы, дэмакратыю і суверэнітэт

Крукоўскі М. І.

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007

Выдавец: Нацыянальны Навукова-асветніцкі Цэнтр імя Ф. Скарыны

Катэгорыя: Філязофія; Гісторыя; Палітыка; Правы чалавека

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: крыніца: http://www.nation-sos.info

У тваіх руках, дарагі Чытач, кніга па філасофіі, выдадзеная ў Мінску, сталіцы незалежнай пакуль што Рэспублікі Беларусь. Не так часта Табе, напэўна, даводзілася трымаць у руках, а тым болей купляць мясцовыя выданні ды яшчэ па гэткай занудлівай па сучаснаму меркаванню тэматыцы. Што й казаць, філасофія не ў модзе ў нашы цынічна-практычныя дні, хоць і шмат дарагіх фаліянтаў у шыкоўнай вокладцы бачым мы на прылаўках кнігарань.. І гэта зусім не выпадкова. Калісьці вялікі грэк Платон так высока ставіў яе аўтарытэт, што толькі філосафам лічыў магчымым дазваляць станавіцца ля дзяржаўнага стырна. Сёння ж нават абраныя народам прэзідэнты ўважаюць за лепшае пахваляцца сваімі поспехамі ў каратэ ці у хакеі больш, чым у тонкасцях філасофскага мыслення. Філасофіі ўвогуле на працягу амаль усёй яе гісторыі з гэтым, як кажуць, не везла. Самога Платона тагачасны тыран Дыянісі адразу ж пажадаў прадаць Платона ў рабства, як толькі той пасмеў даваць яму парады адносна кіравання дзяржавай. Сёння ж такое невязенне выступае проста як нейкі д’ябальскі праклён. Здавалася б, пераважна філасофія і павінна, не гаворачы ўжо аб агульным сэнсе жыцця чалавека і прыроды, займацца такімі важнымі і цікавымі пытаннямі, як, напрыклад, ідэалы, дэмакратыя і суверэнітэт. Пытаннямі, без пошуку адказу на якія не можа існаваць ні нармальны чалавек, ні нармальная дзяржава. Пытаннямі, асабліва пякучымі менавіта сёння, у нашы нешчаслівыя і трывожныя дні. А вось якраз тое дзіўным чынам і нецікава нашаму сённяшняму чытачу.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле