Брылеўскі вернік, 1 (1) 2010

Брылеўскі вернік

інфармацыйна-грамадскі бюлетэнь

1 (1) 2010

Месца выхаду: Брылі

Дата выхаду: 2010-01

Рэдактар: Яцкоў Мікола

Copyright © 2010 by Брылеўскі вернік

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Аднойчы вядомы на ўсю краіну старшыня калгаса “Советская Белоруссия” Брэсцкай вобласці двойчы Герой сацыялістычнай працы Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля, стаміўшыся змагацца са сваімі мясцовымі п’яніцамі, сказаў: “Трэба ў калгасе будаваць праваслаўны храм. Можа, бацюшка дапаможа вырашыць гэтае амаль невырашальнае пытанне”. І храм быў пабудаваны. І на самой справе колькасць выпівох вельмі значна зменшылася. Чаму так здарылася? Чаму зварот да веры і хрысціянскіх каштоўнасцей дапамагае перамагаць зло? З якіх каранёў сілкуецца гэтая светлая сіла?.. Мы распачынаем новае выданне, дзе рэлігійная накіраванасць будзе дамінуючай, а прадстаўнікі існуючых у нашай мясцовасці канфесій (праваслаўныя і католікі) будуць атрымліваць неабходную інфармацыю і знаходзіць адказы на розныя пытанні гісторыі і сучаснасці. Мы ўпэўнены, што справа гэтая патрэбная, і “Брылёўскі вернік” будзе дапамагаць усім нам берагчы ў сэрцах цеплыню веры, надзеі і любові. А гэта абавязкова дапаможа ўсім нам жыць. У добры час! З намі Бог! М. Яцкоў

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Брылеўскі вернік

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле