Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2011-07
Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
Copyright © by 2007-2011 Саюз Беларускіх пісьменнікаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У краіне рэзка падаражэла ўсё: што ў два разы, што ў пяць, а што і ў дзесяць. І толькі спіртное, другі наш хлеб, — на сціплыя 10%. Давайце ўявім, што бутэлька белай падскочыла ў цане да 40-50 тысячаў і што з гэтага можа атрымацца. Ля віна-гарэлачных крамаў і аддзелаў зранку адбудуцца стыхійныя мітынгі непахмеленых. Міліцыянтаў, што пастаўлены ахоўваць пункты, тут жа паб’юць і возьмуць у закладнікі. Самыя гарачыя і не зусім адпітыя галовы захочуць узяць паліцы штурмам. Далей — болей. Арганізм, атручаны шматгадовым злоўжываннем, падніме бунт і павядзе мужчын хоць куды — хоць на Дразды, хоць на мясцовую адміністрацыю. Пачнуцца такія любімыя ўладай вулічныя беспарадкі. Далучацца беспрацоўныя, лёгкая на пад’ём моладзь і футбольныя фанаты. Аднекуль возьмуцца не толькі сацыяльныя, але і палітычныя лозунгі. Неяк самі па сабе ўсплывуць у памяці зласчасныя выбары ды іх наступствы. Тэмпература пратэсту рэзка падскочыць угору.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь