Крывія, 9

Крывія

Выданьне беларускай дыяспары ў Чэхіі

9

Месца выхаду: Прага

Дата выхаду: 2008-03

Рэдакцыйная калегія: Шпакоўскі Сяржук, Станкевіч Юрка, Васілевіч Ганна

Copyright © 2006-2010 by Крывія

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дзень Волі 2008 - у Празе. «90 угодкі БНР - разам !» Гэтымі словамі мы выказалі свае спадзяваньні ў апошнім нумары нашае газэты. Да пэўнай ступені яны спраўдзіліся – магчыма на 50%. Дзень Волі быў адзначаны ў Празе некалькімі імпрэзамі; дзякаваць Богу, не адначасна. Пералічым галоўныя: 1. Канфэрэнцыя «Мінулае, сучаснасьць і будучыня беларускае дзяржаўнасьці» Канфэрэнцыя была зладжаная арганізацыяй Грамадзянская Беларусь (Občanské Bělorusko) і адбылася ў памяшканьні Радыё Свабода ў суботу, 22 сакавіка, пад патранатам міністра замежных справаў Чэскае Рэспублікі, Карла Шварцэнбэрга. У канфэрэнцыі ўзялі ўдзел Старшыня Рады БНР Iвонка Сурвіла, палітыкі Зянон Пазьняк, Павал Севярынец, гісторыкі Сяргей Абламейка й Сяргей Шупа, а чэскі сэнатар й старшыня Грамадзянскае Беларусі Ян Румл акрамя ўласнага дакладу таксама зачытаў віншавальныя словы былога прэзыдэнта Чэскае Рэспублікі Вацлава Гаўла.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывія

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле